Караваем і цёплымі словамі прывітання сустракалі дарагіх гасцей з Магадана ў рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Пціч».

Дырэктар цэнтра Аксана Васільеўна Кайтанава павіншавала выхаванцаў з пачаткам летняга аздараўленчага перыяду:
-Паважаныя дарослыя і дзеці, мы вельмі рады бачыць вас на нашай гасціннай зямлі. Віншую з Днём Расіі, жадаю вам яркіх уражанняў, новых сяброў і незабыўных момантаў. Няхай ваша знаходжанне тут будзе напоўнена радасцю, цікавымі адкрыццямі і добрымі ўсмешкамі, прыемнага ўсім адпачынку.

У здраўніцы не ў першы раз прымаюць такую вялікую дэлегацыю з гэтага рэгіёна Расіі. Прарабіўшы больш за 10 тысяч кіламетраў шляху, хлапчукі і дзяўчынкі 5-17 гадоў, а таксама іх куратары праходзяць індывідуальна падабраны кожнаму з іх курс.

Больш падрабязна ў новым выпуску газеты «Петрыкаўскія навіны»

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о