У жыцці кожнага чалавека рана ці позна ўзнікае пытанне, адказ на якое можа даць толькі ён: кім я жадаю стаць? Канешне, бываюць розныя сітуацыі. Хтосьці выбірае тую ці іншую прафесію па памеры заработнай платы, хтосьці – па парадзе бацькоў, ну а хтосьці – па загадзе сэрца.
Для ўсіх трох катэгорый абітурыентаў будзе карысным наш артыкул.
Дадатковая стыпендыя, магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі за кошт банка, матэрыяльная падтрымка пры працаўладкаванні… Такое магчыма? Наш суразмоўца, начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг № 325 ААТ “Белаграпрамбанк” Гомельскай рэгіянальнай дырэкцыі Ігар Карасевіч, адказвае – так.
Па інфармацыі Ігара Леані-давіча, Белаграпрамбанк ужо сёння запрашае абітурыентаў на працу і прапануе заключыць дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы для атрымання адукацыі ва УА “Мінскі дзяржаўны фінансава-эканамічны каледж” з далейшым працаўладкаваннем у Гомельскай вобласці.
– Ігар Леанідавіч, давайце спынімся на асноўных пазіцыях: па-першае, хто можа стаць “мэтавікам” Белаграпрамбанка?
– Абітурыент, які атрымаў агульную сярэднюю адукацыю і мае схільнасці да вывучэння дакладных навук, цікавіцца пытаннямі эканомікі.
– Ці будзе Белаграпрамбанк падтрымліваць сваіх абі-турыентаў падчас навучання?
– Нашы “мэтавікі” будуць мець магчымасць праходжання практыкі ў банку, а таксама будуць атрымліваць дадатковую стыпендыю (больш за 300 рублёў) 1 раз у паўгоддзе.
– Што гарантуе банк пасля заканчэння каледжа?
– Банк выступае гарантам працаўладкавання ў Гомельскай вобласці з тэрмінам абавязковай працы 5 гадоў. А яшчэ пры прыёме на працу аказваецца разавая выплата ў памеры 200 базавых велічыняў – на сённяшні дзень гэта 8 тысяч беларускіх рублёў.
Больш за тое, нашыя “мэтавікі” ў далейшым будуць мець магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыі за кошт банка.
– Ну і апошняе: як стаць “мэтавікам” Белаграпрамбанка?
– Звярнуцца да начальніка Упраўлення па падборы персаналу і развіццю кар’еры Цэнтра па рабоце з персаналам ААТ “Белаграпрамбанк” Юліі Юр’еўны Малец па адным з нумароў тэлефона: +375 44 781 59 63 (А1), 8-017-229-60-72. Спецыяліст абазначыць пералік неабходных дакументаў, а таксама фармат і дату сумоўя, па выніках якога бу-дзе прынята рашэнне аб выдачы “мэтавага” накіравання.
Белаграпрамбанк чакае тых, хто гатовы вучыцца і развівацца.
– Дзякуй за змястоўную гутарку, Ігар Леанідавіч!
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий