Перакрыжаванне меркаванняў: мой выбар – маё права – мая адказнасць

0
288

Сёння на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі адбыўся круглы стол пад назвай “Перакрыжаванне меркаванняў: мой выбар – маё права – мая адказнасць”.

Удзельнікамі круглага стала сталі старшакласнікі гарадскіх школ, выхаванцы Петрыкаўскага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці. Такая катэгорыя ўдзельнікаў дазволіла стварыць неабходную атмасферу для адкрытага дыялогу, звязаным з правамі, свабодамі і абавязкамі непаўналетніх. Перад юнымі слухачамі выступілі эксперты, якія валодаюць пытаннямі ў галіне права, псіхалогіі і сацыяльнай работы. Імі выступілі намеснік камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама, сацыяльны педагог вучылішча закрытага тыпу, псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.

Асноўнай тэмай абмеркавання сталі правы і адказнасць дзяцей, правапарушэнні і выкананне законаў. Удзельнікі мелі магчымасць пачуць пра свае правы, а таксама пра тое, што кожнае права суправаджаецца адпаведнай адказнасцю. Былі разгледжаны розныя сітуацыі, звязаныя з парушэннем законаў, і растлумачаны наступствы такіх дзеянняў.

Асабліва каштоўным момантам мерапрыемства стала магчымасць для навучэнцаў гарадскіх школ і выхаванцаў вучылішча задаць адзін аднаму пытанні. Гэта дазволіла ім не толькі пачуць розныя пункты гледжання, але і лепш зразумець адзін аднаго, падзяліцца сваімі перажываннямі і меркаваннямі. Больш падрабязны матэрыял адсочвайце на старонках газеты.Перакрыжаванне меркаванняў: мой выбар – маё права – мая адказнасць Перакрыжаванне меркаванняў: мой выбар – маё права – мая адказнасць Перакрыжаванне меркаванняў: мой выбар – маё права – мая адказнасць Перакрыжаванне меркаванняў: мой выбар – маё права – мая адказнасць Перакрыжаванне меркаванняў: мой выбар – маё права – мая адказнасць Перакрыжаванне меркаванняў: мой выбар – маё права – мая адказнасць Перакрыжаванне меркаванняў: мой выбар – маё права – мая адказнасць

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о