20 чэрвеня жыхар аграгарадка Пціч набыў у краме “Еўраопт” больш за 5 бутэлек віна і ў стане алкагольнага ап’янення, як гаворыцца ў народзе, падэбашырыў.
Так ён, прыйшоўшы да суседа, і на прапанову пакінуць хату, рукамі і нагамі пашкодзіў маёмасць уладальніка ў хаце, разбіў вокны і пашкодзіў агароджу. Далей зноў накіраваўся ў краму “Еўраопт”, дзе, атрымаўшы заўвагу за курэнне, вынес сваю злосць на касавы апарат.
Дзеянні дэбашыра следствам расцэненыя як “злоснае хуліганства”, пакаранне за якое прадугледжана часткай 2 артыкула 339 Крымінальнага Кодэкса. Дэбашыр пракурорам раёна ўзяты пад варту і чакае заканчэння следства і суда.
Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.
Оставить комментарий