Педагогі Петрыкаўшчыны дзеляцца вопытам

0
629

Карэспандэнты “Настаўніцкай газеты” наведалі Петрыкаўшчыну, каб даведацца пра сакрэты паспяховай адукацыйнай траекторыі.

Педагогі Петрыкаўшчыны дзеляцца вопытамУ час сустрэчы з начальнікам аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Людмілай Жукавец увага акцэнтавалася на прафесійным майстэрстве педагогаў, укараненні інавацый у адукацыйны працэс. Таксама размова ішла пра ўдасканаленне далейшага плённага супрацоўніцтва з выданнямі медыяхолдынгу “Педагагічная прэса”.
Журналісты са сталіцы наведалі гарадскую гімназію. Дырэктар установы Людміла Хільман пазнаёміла гасцей з сістэмай ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў. У гімназіі паспяхова рэалізуецца рэспубліканскі праект па развіццю масавага футболу, які накіраваны на ўцягванне дзяцей у самую папулярную гульню ў свеце. Вялікая ўвага надаецца рабоце з адораннымі вучнямі і інавацыйным падыходам у іх навучанні. Быў адзначаны вопыт работы педагога інфарматыкі Аляксандра Дарошкі, пад кіраўніцтвам якога школьнікі захоплены робататэхнікай і мадэляваннем. Не застаўся без увагі Узорны тэатральны калектыў “Купалінка” пад ктраўніцтвам Вольгі Марцынкевіч, які сваёй дзейнасцю праслаўляе родны край.

Падчас візіту быў наведаны дзіцячы садок № 7 горада Петрыкава. Загадчыца Галіна Каса акцэнтавала ўвагу на галоўным патэнцыяле ўстановы – кадрах. Выхавацелі Надзея Глушко і Ларыса Рэут разам з настаўнікам-дэфектолагам Галінай Беластоцкай паспяхова рэалізуюць як агульнаадукацыйныя, так і шэраг карэкцыйных задач. Назіраецца выніковасць іх работы з дзецьмі з парушэннямі маўлення. Беражлівы і асабліва індывідуальны падыход да кожнага малога спрыяе пераадоленню маўленчага парушэння. Таксама тут працуе раённы рэсурсны цэнтр па бяспецы.

Святлана СОБАЛЕВА,
па інфармацыі “Настаўніцкай газеты”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о