Павышэнне дабрабыту рэгіёну і дабрабыту грамадзян

0
101

На мінулым тыдні старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер сустрэўся з насельніцтвам аграгарадка Камаровічы і калектывам Мышанскага ўчастка ДП ”Петрыкаўскі райжылкамгас”.

Павышэнне дабрабыту рэгіёну  і дабрабыту грамадзян

Задавальненне патрэбнасцей насельніцтва
Тэма размовы з жыхарамі Камаровічаў была прысвечана сацыяльна-эканамічнаму развіццю Петрыкаўскага раёна за мінулы год. Старшыня райсавета прывёў факты створаных умоў, якія спрыялі годнаму жыццю насельніцтва.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва: у раёне функцыянавала З68 аб’ектаў гандлю.У 84 населеных пунктах, з агульнай колькасцю жыхароў 2,2 тысячы чалавек, абслугоўванне насельніцтва ажыццяўлялася 5-ую аўтакрамамі Жыткавіцкага і Акцябрскага філіялаў аблспажыўтаварыства. Медыцына: летась у раёне нарадзілася 175 дзяцей, дыспансерны агляд прайшлі 1748 (97,4%) чалавек ва ўзросце з 18-35 гадоў, 13872 (89,5%) – ва ўзросце 40 гадоў і старэйшыя.
Фізічная культура і спорт: займаюцца фізічнай культурай і спортам больш за 5 тысяч землякоў. У 2024 годзе 77 чалавек выканалі Дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс Рэспублікі Беларусь.
Турыстычная інфаструктура: колькасць турыстаў, якія наведалі Петрыкаўшчыну склала 168696 чалавек.
Аграпрамысловы комплекс: у грамадскім сектары гаспадарак раёна выраблена прадукцыі сельскай гаспадаркі на сумку больш за 90 мільёнаў рублёў, што на 6,6 мільёна рублёў вышэй за ўзровень 2023 года.
Будаўніча-інжынерныя работы: за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю жылых памяшканняў у колькасці 4625 квадратных метраў, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 1745.
У сістэме адукацыі: на ўма-цаванне матэрыяльнай базы было накіравана 85 тысяч рублёў, набыта 18 адзінак халадзільнага і тэхналагічнага абсталявання, сталовая мэбля для абедзенай залы.

Вынікі пяцігодкі
Асноўная тэма парадку дня ў час сустрэчы прадстаўніка ўлады з работнікамі камунальнай сферы – вынікі пяцігодкі, як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны.
Прадстаўнік улады нагадаў: у час выступлення на пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што “мы ніколі яшчэ так не жылі добра, як цяпер!”.
Аргументам на карысць сказанага з’яўляецца тое, што беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівы рост і стабільнасць. Назіраецца прырост валавога ўнутранага прадукту, пад кантролем знаходзіцца інфляцыя, растуць грашовыя даходы і назапашванні насельніцтва, беспрацоўе знаходзіцца на мінімальных пазіцыях.
Акрамя таго, дзяржава стварае ўсе ўмовы для павышэння дабрабыту людзей і краіны ў цэлым.
У час сустрэчы з жыхарамі Мышанкі абмяркоўваліся пытанні ўстойлівага росту даходаў, паляпшэння якасці жыцця насельніцтва, падтрымкі сем’яў з дзецьмі, умацаванне дэмаграфічнага патэнцыялу і здароўя насельніцтва.
Былі закрануты актуальныя тэмы для кожнага беларуса: 2024 – Год добраўпарадкавання, 2025-2029 – Пяцігодка якасці.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о