Сардэчна віншуем вас з Днём сям’і!
У жыцці кожнага чалавека сям’я займае асаблівае месца. Яна мае самае важнае значэнне ў выхаванні падрастаючага пакалення, далучэнні дзяцей да нацыянальных каштоўнасцяў. І павага да традыцый, і патрыятызм бяруць свой пачатак з роднага ачага.
Інстытут сям’і ўносіць вырашальны ўклад у фарміраванне новай якасці нашай нацыі, садзейнічае ўкараненню ў грамадстве такіх якасцяў адказнага грамадзяніна, як працавітасць, імкненне да ведаў, салідарнасць.
Моцная сям’я – гэта надзейны заклад гарманічнага і ўстойлівага развіцця краіны. Таму дзяржава надае пільную ўвагу ўдасканаленню сістэмы абароны мацярынства і дзяцінства, прасоўванню сямейных каштоўнасцяў.
Забеспячэнне дабрабыту кожнай сям’і – адна з прыярытэтных задач на шляху пабудовы сучаснай дзяржавы.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у стваральных справах!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Оставить комментарий