Сардэчна віншуем з надыходзячым Новым 2025 годам!
Мы заўсёды з надзеяй чакаем гэтыя святочныя дні, звязваем з імі самыя светлыя і добрыя пачуцці. Адыходзячы год быў напоўнены важнымі падзеямі, і кожнаму з нас запомніўся нечым асаблівым. Прынімаючы выклікі часу, нам удалося шмат зрабіць, закласці добрую аснову для новых дасягненняў.
Новы год – гэта свята, накіраванае ў будучыню. Веру, што разам мы даб’емся выканання ўсіх намечаных планаў. Вера ў свае сілы, энтузіязм, адказнасць дапамогуць нам зрабіць наша жыццё больш цікавым, насычаным і яркім.
Моцнага ўсім здароўя, шчасця, душэўнай стойкасці, упэўненасці ў сваіх сілах і аптымізму!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий