На вашых далікатных плячах трымаецца сямейны дабрабыт, здароўе і будучыня дзяцей. Дзякуючы вашаму цярпенню, мудрасці, любові, нам удаецца пераадольваць шматлікія цяжкасці і нягоды. У многіх галінах менавіта прадстаўніцы прыгожага полу складаюць аснову калектываў, і пры гэтым застаюцца абаяльнымі, клапатлівымі маці і жонкамі, захавальніцамі хатняга ачага.
Дзякуй за працу, клопат, дабрыню. Будзьце шчаслівыя і каханыя! Няхай заўсёды з вамі будзе падтрымка мужчын, поспехі дзецей, згода ў працоўных калектывах.
Моцнага вам здароўя, добрага настрою, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий