Мы з гонарам адзначаем гэтае свята як сімвал патрыятычнага аб’яднання грамадзян, як імкненне народа жыць у міры і згодзе, годнай працай ствараючы аснову дабрабыту нашай дзяржавы.

Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг аб’ядноўваюць наша грамадства ў самыя адказныя перыяды гісторыі, выхоўваюць у падрастаючым пакаленні патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Няхай гэтае свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля працвітання нашай роднай Беларусі.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя і дабра, поспехаў, радасці і дабрабыту!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій  ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о