Маладосць – самы цудоўны перыяд у жыцці кожнага чалавека. Гэта час надзей і адкрыццяў, пошуку новых ідэй і рашэнняў, рэалізацыі творчых задум.
Перад сучаснай моладдзю Петрыкаўшчыны адкрыты ўсе дарогі. З ёй мы ўвасабляем будучыню, з ёй звязаны надзеі на тое, што на змену старэйшаму пакаленню прыйдуць энергічныя, умелыя, шчырыя людзі, здольныя змяніць і палепшыць сваё жыццё, забяспечыць росквіт рэгіёну, краіны. Сёння запатрабаваны кампетэнтнасць, мабільнасць, здольнасць прымаць канструктыўныя і крэатыўныя рашэнні – усё тое, чым валодаюць сучасныя юнакі і дзяўчаты.
Жадаем прадстаўнікам маладога пакалення заўсёды ісці наперад і не адступаць ад сваёй мары. Моцнага вам здароўя, шчасця, кахання і цудоўнага настрою.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий