Мы памятаем пра загінулых у Афганскай вайне, падзяляем душэўны боль з тымі, хто страціў родных і блізкіх у ваенных лакальных канфліктах.
Выказваем удзячнасць воінам-інтэрнацыяналістам, якія па вяртанні на Радзіму актыўна заняліся грамадскай дзейнасцю, накіраванай на падтрыманне міру і згоды, прапаганду патрыятычных каштоўнасцяў у грамадстве, выхаванне моладзі ў духу адданага служэння Айчыне.
Жадаем вам міру і спакою, здароўя і сямейнага дабрабыту.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.






Оставить комментарий