Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Гэтае свята аднолькава блізка і спартсменам, і трэнерам, і аматарам спорту і прыхільнікам здаровага ладу жыцця.
Спорт і фізічная культура сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Здаровы лад жыцця дапамагае людзям захаваць сілу, прыгажосць, загартоўваць характар.
Фізкультура і спорт маюць важнае значэнне ў выхаванні моцнай, таленавітай моладзі, ва ўмацаванні здароўя людзей, арганізацыі вольнага часу насельніцтва.
Прыміце словы падзякі і ўдзячнасці ўсе, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй.
Жадаем вам моцнага здароўя, выдатнага настрою, бадзёрасці духу, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы, новых перамог і дасягненняў!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о