Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Мяняюцца часы, норавы і жыццёвыя каштоўнасці, няўхільным застаецца адно: клапатлівыя рукі і добрыя сэрцы ўрачоў, медсясцёр, санітараў. Гэта аснова асноў, закладзеная пакаленнямі медыкаў. Прафесія медыцынскага работніка не ведае свят і выхадных, патрабуе вялікага цярпення, мужнасці, душэўнай чуласці.
Дзякуючы вашым ведам, вопыту і таленту пацыенты набываюць здароўе і вяртаюцца да паўнавартаснага жыцця. Упэўнены, што вы зробіце ўсё магчымае, каб нашы землякі былі здаровыя і жылі доўга, а медыцынская дапамога стала яшчэ больш якаснай і даступнай для кожнага жыхара раёна.
Мы шчыра ўдзячныя вам за высакародную працу, спачуванне і клопат, якія вы дорыце людзям, дабрыню і міласэрнасць, няспынную барацьбу за жыццё і здароўе.
Жадаем вам выдатнага самаадчування, святочнага настрою, сямейнага шчасця, бадзёрасці духу і прафесійных поспехаў!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий