Віншаванне з Днём пажарнай службы

0
120

Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы Петрыкаўшчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Вы выбралі нялёгкую, але высакародную справу – першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае каштоўнае – чалавечыя жыцці. Самаадданасць і сіла духу, узаемавыручка, мужнасць, доблесць, прафесійнае майстэрства – вашы адметныя якасці і залог спакою землякоў, іх упэўненасць у бяспецы заўтрашняга дня.
Вялікі дзякуй усім, хто займаецца прафілактычнай работай па папярэджанні пажараў, знаходзіцца на перадавой лініі агню, перадае свой каштоўны вопыт маладым, за прафесіяналізм і адданасць выбранай справе!
Жадаем вам больш спакойных дзён і менш экстрэмальных. Моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, мірнага неба вам і вашым блізкім!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о