Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Эканамічная сфера вызначае ход усіх працэсаў, што адбываюцца ў грамадстве. Прадстаўнікі дадзенай службы вырашаюць ключавыя задачы айчыннай эканомікі, актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі праектаў, накіраваных на развіццё дабрабыту краіны.
Менавіта вы фарміруеце эканоміку нашага раёна і ад вас залежыць дабрабыт кожнага жыхара. Гэта праца патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, цярпення, дакладнасці і сумленнасці, але і ўмення прымаць дальнабачныя і ўзважаныя рашэнні.
Жадаем вам моцнага здароўя і шчасця, сямейнага дабрабыту, падтрымкі і разумення блізкіх, новых магчымасцей для рэалізацыі жыццёвых планаў, новых дасягненняў у прафесійнай дзейнасці!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў
Оставить комментарий