Прыміце віншаванні і добрыя пажаданні з прафесійным святам!
Ваша прафесія ускладае на вас выключную адказнасць перад грамадствам – менавіта ад вас залежыць, якім будзе якасць рэгіянальнай інфармацыйнай прасторы, якая фармуе грамадскую думку, нясе ў масы веды і маральныя ідэалы.
Вы – сучасныя летапісцы нашага жыцця, прыносіце ў кожны дом інфармацыю, якая дапамагае быць у курсе падзей.
Дзякуючы прэсе насельніцтва мае магчымасць разабрацца ў надзённых праблемах і складаных працэсах, даведацца аб дасягненнях і поспехах рэгіёну, спрагназаваць далейшае развіццё розных сфер жыцця грамадства, эканомікі і прамысловасці.
З году ў год пашыраецца кола тэм, да якіх звяртаюцца сродкі масавай інфармацыі, расце ўзровень публікацый і якасць афармлення газет. Перш за ўсё, гэта заслуга тых, чыя добрасумленная праца дазваляе нам рэгулярна чытаць прэсу.
Жадаем вам даверу чытачоў, павагі калег, рэалізацыі новых творчых ідэй, асабістага шчасця, дабрабыту і поспехаў у адказнай і цікавай працы.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Оставить комментарий