Віншуем з Днём выратавальніка!
Вы кругласутачна знаходзіцеся на варце бяспекі жыхароў краіны, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, а ў экстрэмальных сітуацыях самааддана змагаецеся са стыхіяй. Для ўсіх вас смеласць, доблесць, адвага не проста словы, а якасці, без якіх выратавальніку не абысціся.
Прыміце самыя цеплыя словы ўдзячнасці за самаадданую працу, чалавечнасць і гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу. Упэўнены, што і надалей вы будзеце годна несці службу, захоўваючы вернасць доўгу і прымнажаючы лепшыя традыцыі.
Жадаем моцнага здароўя, мужнасці, дабрабыту вам і вашым сем’ям. Няхай жыццёвыя абставіны як мага радзей выпрабоўваюць вас на трываласць.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў






Оставить комментарий