Быць бацькам – гэта асаблівы абавязак. Аўтарытэт любой сям’і звязаны з яго добрым імем, глыбокай павагай да роднага чалавека, як да пачынальніка роду.

Абавязак бацькі заключаецца не толькі ў тым, каб ствараць матэрыяльныя даброты, але і быць прыкладам для сваіх дзяцей, апорай для ўсёй сям’і. У паўсядзённых клопатах важна памятаць, што дзеці гля­дзяць і вучацца на прыкладзе мужчын, яны маюць патрэбу ў добрай парадзе і падтрымцы. Бацька – гэта сябар, памочнік і настаўнік.

Жадаем усім моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай вашы дамы будуць напоўнены любоўю, цяплом, дастаткам і ўтульнасцю!

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о