Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь – свята адважных і моцных духам, для якіх абавязак, гонар і стойкасць – адзін з важнейшых жыццёвых прыярытэтаў. Ён аб’ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы і яе бяспекі.
У гэты дзень мы з гонарам успамінаем подзвігі суайчыннікаў, удзельнікаў баявых дзеянняў і міратворчых аперацый, ушаноўваем вайскоўцаў, якія абараняюць межы роднай краіны.
Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў у ратнай службе, стваральнай працы на карысць роднай Петрыкаўшчыны і любімай Беларусі.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага
Савета дэпутатаў
Оставить комментарий