З мэтай забеспячэння абароны інстытута правасуддзя ў заканадаўства Рэспублікі Беларусь быў уведзены артыкул 25.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, які прадугледжвае адказнасць за праяву непавагі да суда.
Згодна з дадзеным артыкулам, непавагай да суда з’яўляецца няяўка па выкліку без уважлівай прычыны; парушэнне парадку ў зале пасяджэння; непадпарадкаванне распараджэнням суддзі; яўка ў суд у стане алкагольнага ап’янення; іншыя дзеянні, якія дэманструюць грэбаванне да судовай улады – усё гэта цягне штраф да 20 базавых велічынь, альбо адміністрацыйны арышт.
Закон акрэслівае рамкі дапушчальных паводзін удзельнікаў працэсу і падкрэслівае значнасць дысцыпліны і павагі да судовай улады. Калі ж паводзіны выходзяць за рамкі адміністрацыйнага правапарушэння, напрыклад, уключаюць абразу суддзі – надыходзіць крымінальная адказнасць па артыкуле 391 ККРБ.
Праява непавагі да суда перашкаджае выкананню яго выхаваўчай функцыі. Судовае пасяджэнне – гэта не толькі прававы працэс, але акт публічнага даверу да дзяржавы. Грубыя паводзіны ўдзельнікаў працэсу, ігнараванне позваў або дэманстратыўнае парушэнне парадку перашкаджаюць аб’ектыўнаму разгляду справы і парушаюць усталяваны парадак.
У 2022 годзе судамі Гомельскай вобласці разгледжана 44 справы па артыкуле 25.1 КоАП, у 2023 – 33, у 2024 – 24. Сярод парушэнняў па справах, разгледжаных судом Петрыкаўскага раёна, – няяўка па выкліку без уважлівай прычыны і з’яўленне ў судзе ў стане алкагольнага ап’янення.
Дадзенныя лічбы пацвярджаюць эфектыўнасць прафілактычнай работы, якая праводзіцца як у рамках суда, так і ў міжведамасным узаемадзеянні: правядзенне тлумачальных гутарак з удзельнікамі працэсаў, размяшчэнне інфармацыйных матэрыялаў на стэндзе суда і ў раённых СМІ, удзел суддзяў у правых мерапрыемствах ва ўстановах адукацыі, у працоўных калектывах, забеспячэнне адкрытасці судовых пасяджэнняў для павышэння ўзроўню правасвядомасці, супрацоўніцтва з органамі ўнутраных спраў і пракуратурай.
Што варта памятаць удзельнікам судовага працэсу: своечасовая яўка – павага да ўстаноўленага парадку; стрыманая мова і паводзіны – нават пры эмацыйным напружанні; адключэнне тэлефона – мінімізацыя адцягваючых фактараў; веданне сваіх правоў і абавязкаў – зніжае рызыку парушэнняў; належны знешні выгляд – паказвае павагу да працэдуры.
Алена Паўтаран, вядучы
спецыяліст суда Петрыкаўскага раёна.
Оставить комментарий