На парадак дня вынесена пытанне аб увядзенні рэжыму падвышанай гатоўнасці Петрыкаўскага раённага звяна Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Падобнае рашэнне абумоўлена пагаршэннем сітуацыі, звязанай з сезоннымі паламі сухой расліннасці, узгараннямі ў экасістэмах і на тарфяніках.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка РАНС Сяргея Дашкевіча, па стане на 7 сакавіка на тэрыторыі раёна зарэгістравана 17 пажараў у экасістэмах, прычым усё 17 — гарэнне сухой расліннасці. На тэрыторыі вобласці агнём знішчана 17 гаспадарчых пабудоў і 10 домаўладанняў.

Што да задач, якія пастаўлены перад службамі ў перыяд увядзенні рэжыму падвышанай гатоўнасці Петрыкаўскага раённага звяна Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, то яны, як зазначыў намеснік начальніка РАНС Аляксандр Дашкевіч, наступныя:

— увядзенне забароны на наведванне лясоў;
— распашка мінералізаваных палос;
— забарона на спальванне ў сухое ветранае надвор’е пажніўных рэшткаў, сухой травы, гаспадарчага смецця;
— інфармацыйна-прафілактычная работа з насельніцтвам і іншае.

Аднак галоўнае, па словах Аляксандра Сяргеевіча, — гэта высокі ўзровень асабістай адказнасці кожнага жыхара раёна за недапушчэнне ўзгарання ў у экасістэмах. Калі вы сталі сведкам пажару, тэлефануйце на кароткі нумар 101 або 112.

Па інфармацыі Белгідрамету, у выхадныя дні на тэрыторыі вобласці, у тым ліку і раёна, захаваецца сухое ветранае надвор’е.

Паважаныя землякі, з улікам сітуацыі, адмоўцеся ад наведвання лясных масіваў, актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды і распальвання вогнішчаў на прысядзібных участках.

Беражыце сябе, свае здароўе і маёмасць!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о