Старшыня раённага Савета дэпутатаў у канцы мінулага тыдня правёў сустрэчу з насельніцтвам аграгарадка Грабаў. На мерапрыестстве прысутнічалі дэпутаты раённага, мясцовага Саветаў дэпутатаў.
Тэмы, вызначаныя для абмеркавання, актуальныя і датычацца кожнага жыхара Петрыкаўшчыны. У пачатку размовы старшыня райсавета закрануў мінулую электаральную кампанію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якой за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 86,82 працэнта – больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Яўка выбаршчыкаў па Петрыкаўскім раёне склала 95, 51%. Было адзначана, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі з лютага бягучага года Урад склаў паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам, але прадоўжыць выкананне абавязкаў да фарміравання новага складу Урада.
Падчас сустрэчы з вяскоўцамі прадстаўнік улады падрабязна спыніўся на сацыяльна-эканамічным развіцці Петрыкаўскага раёна. У выступленні быў зроблены аналіз функцыянавання ўсіх галін, нададзена асаблівая ўвага шэрагу інвестыцыйных праектаў і мерапрыемстваў, рэалізацыя якіх запланавана на 2025 год. Некаторыя з іх. У сферы аграпрамысловага комплексу плануецца ўзвядзенне адкрытай пляцоўкі сезоннага адкорму маладняку ААТ “Чалюшчавічы”, узвядзенне даільна-малочнага блоку, двух кароўнікаў у ААТ “Агра-Ляскавічы”, рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы “Лукіч” у ААТ “Пціч-Агра”, “Бобрык” у КСУП “Запаветы Ільіча” і ДПУ “Нацыянальны парк ”Прыпяцкі”; “Міхедава-Грабаўскі” ў КСУП “Запаветы Ільча”. У сферы прамысловасці: развіццё напрамкаў Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій”, мадэрнізацыя леса-пільнага цэху з устаноўкай лініі лесапілавання ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі”. У сацыяльнай сферы: будаўніцтва ў райцэнтры фізкультурна-аздараўленчага комплексу, усталяванне сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў будынках ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа”, “Мышанская сярэдняя школа”, капітальны рамонт аб’екта “Музей прыроды” ў аграгарадку Ляскавічы. У рамках развіцця інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў бягучым годзе плануецца ажыццявіць будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў у горадзе Петрыкаве і аграгарадку Ляскавічы, здзейсніць рэканструкцыю электрычных сетак участкаў Заполле, Муляраўка, Навасёлкі, узвесці станцыю абезжалезвання ў Муляраўцы, мадэрнізаваць у Ляскавічах.
– 2025 – 2030 – аб’яўлены ў Беларусі пяцігодкай якасці, – нагадаў прадстаўнік улады. – Як пазначыў Кіраўнік дзяржавы, яе мэтамі павінна стаць далейшае павышэнне якасці жыцця людзей. Усе запланаваныя мерапрыемствы па развіцці Петрыкаўскага раёна адпавядаюць гэтым задачам.
Не абмінулі ў час сустрэчы і тэму добраўпарадкавання.
– 2025 год – год добраўпарадкавання. Важна, каб і жыхары населеных пунктаў няслі адказнасць за парадак на месцах. Абавязак кожнага з нас – быць актыўнымі ў рашэнні дадзеных пытанняў.
У час мерапрыемства і пасля яго заканчэння жыхары Грабава мелі магчымасць агучыць перад дэпутацкім корпусам хвалюючыя пытанні. Усё пачутае старшынёй райсавета ўзята на кантроль.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий