У сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2024 №37-З “Аб змяненні заканадаўства аб ветэранах” з 1 мая 2025 года пенсійны ўзрост зніжаецца на 5 гадоў для грамадзян з ліку вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі іншых дзяржаў (накіраваныя ў Афганістан у перыяд 1979-1989 гадоў), пры ўмове наступлення інваліднасці (незалежна ад яе прычыны) і наяўнасці стажу, неабходнага для прызначэння пенсіі па ўзросце на агульных умовах.
Ветэранам баявых дзеянняў у іншых краінах з ліку работнікаў, якія былі накіраваны ў Афганістан у перыяд 1979-1989 гадоў, устаноўлена штомесячнае павелічэнне пенсіі да 100% ад мінімальнай пенсіі па ўзросце.
Для атрымання дадатковай кансультацыі вы можаце звярнуцца ў аддзел працы, занятасці і сацыяльнай абароны Петрыкаўскага райвыканкама па нумарах тэлефонаў: 2-11-09, 2-64-76.

Галіна КАЗАК,
па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о