Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 года № 365-З “Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці” пашыраны пералік грамадзян, якія падлягаюць абавязковаму ўдзелу ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Як пазначыла Святлана Ананьева, да ліку такіх людзей будуць адносіцца грамадзяне, якія ажыццяўляюць індывідуальную прадпрымальніцкую дзейнасць:
– самастойную прафесійную дзейнасць, пры вядзенні якой выплачваецца адзіны падатак;
– рамесную дзейнасць, пры ажыццяўленні якой выплачваецца рамесны збор;
– дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, пры ажыццяўленні якой выплачваецца збор за ажыццяўленне гэтага віду дзейнасці.
Пачынаючы з 1 кастрычніка 2024 года гэтыя грамадзяне абавязаны выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Выключэнне складаюць грамадзяне, якія адначасова з ажыццяўленнем індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці з’яўляюцца атрымальнікамі пенсіі.
Парадак выплаты ўзносаў і тэрміны вызначаны законапраектам як для індывідуальных прадпрымальнікаў:
Так, выплата ўзносаў ажыццяўляецца не пазней за 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам, за перыяды ажыццяўлення дзейнасці;
Што да сумы ўзносаў, то яна складае 29 % на пенсійнае страхаванне ад самастойна ўстаноўленага даходу, але не ніжэй чым ад мінімальнай заработнай платы.
Пакрокавае ўзаемадзеянне з Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва для новай катэгорыі плацельшчыкаў узносаў:
1 крок – рэгістрацыя ў органах Фонду;
2 крок – выплата ўзносаў у бюджэт Фонду не пазней за 1 сакавіка (не пазней за 1 сакавіка 2025 г. – за 4 квартал 2024 г., наступныя гады не пазней за 1 сакавіка – за ўвесь каляндарны год);
3 крок – пасля 1 кастрычніка 2024 г. рэгістрацыя “Асабістага кабінета плацельшчыка ўзносаў” на карпаратыўным партале ФСАН (http://portal2.ssf.gov.by) без выкарыстання электроннага лічбавага подпісу для выдаленага ўзаемадзеяння з Фондам;
4 крок – не пазней за 31 сакавіка (штогод) прадастаўленне даку-ментаў персаніфікаванага ўліку па форме ПУ-3, толькі для тых пла-цельшчыкаў, якія жадаюць задэклараваць перыяды неажыццяўлення дзейнасці і тым самым заплаціць узносы не за ўвесь год.
Запісала Анастасія ФЕЛЬКІНА.
Оставить комментарий