Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць і будучыню квітнеючай Беларусі

0
238

На Петрыкаўшчыне працягваецца рэспубліканская акцыя “Дай лесу новае жыццё”.

Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі

На бягучым тыдні акцыю ў чарговы раз падтрымалі работнікі Петрыкаўскага райвыканкама. Кіраўнік раёна Аляксандр Верамееў, яго намеснікі, упраўляючы справамі райвыканкама, спецыялісты ўпраўленняў, аддзелаў разам з работнікамі Петрыкаўскага лясгасу накі-раваліся на тэрыторыю Залескага лясніцтва для пасадкі саджанцаў сасны і бярозы.
На добрую справу мясцовую вертыкаль улады праводзілі выхаванцы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці. Члены “Дашкольнага лясніцтва” падчас сустрэчы чыталі вершы і перадалі ўдзельнікам мерапрыемства сто саджанцаў (на фота). Гэта вельмі сімвалічна. Уручаючы матэрыял дарослым, дзяўчынкі і хлопчыкі паабяцалі расці хутка і стаць моцнымі і прыгожымі, як будучыя дрэўцы. За стараннасць і такія трапяткія адносіны да навакольнага асяроддзя маленькія землякі былі ўзнагароджаны сувенірнай прадукцыяй.
У час сустрэчы дзецям нагадалі: Беларускі лес – гэта “зялёнае золата” краіны. Нягледзячы на тое, што лесу шмат у краіне, людзі не павінны бяздумна расходаваць яго. Неабходна абыходзіцца з прыроднымі рэсурсамі беражліва і выка-рыстоўваць максімальна эфектыўна. А ўзамен высечаных ці пацярпелых ад стыхій лясных участкаў трэба высаджваць маладыя саджанцы, каб лес у Беларусі ніколі не заканчваўся.
Як адзначыў старшыня райвыканкама: найважнейшая задача жыхароў краіны – захаваць гэта багацце і пакінуць яго нашчадкам.
– Удзел у акцыях па пасадцы дрэў стаў для жыхароў Петрыкаўшчыны добрай традыцыяй. Гэта не проста разавае мерапрыемства, а важны крок да фарміравання ўстойлівага стаўлення да прыроды. Клопат пра прыроду – гэта пастаянны працэс, і мы будзем прыкладаць усе намаганні для захавання і аднаўлення беларускіх лясоў, – адзначыў Аляксандр Аляксандравіч.
У рамках дадзенага выезду работнікі Петрыкаўскага райвыканкама высадзілі больш за шэсць тысяч саджанцаў сасны і бярозы.
Маштабна праходзіць акцыя па пасадцы лесу і на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі”.
31 кастрычніка на базе Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” прайшоў семінар па абмене вопытам і пасадцы лесу паміж прыродаахоўнымі, лесагаспадарчымі ўстановамі і арганізацыямі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Першая частка мерапрыемства – урачыстае адкрыццё семінара, якое праходзіла ў канферэнц-зале Музея прыроды ў аграгарадку Ляскавічы. Затым удзельнікі арганізацый накіраваліся непасрэдна да турчыстычных аб’ектаў.
Другая частка мерыпрыемства – пасадка лесу у рамках акцыі “Дай лесу новае жыццё” . Яе мэта – аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў лесу. Прыняць удзел у акцыі змог кожны жадаючы.
Усяго на тэрыторыі плошчай 1,3 гектара было высаджана 1100 саджанцаў вольхі і 4760 саджанцаў дуба. Схема змяшэння – 8 радоў дуба і 2 рады вольхі.
Учора для пасадкі лесу НП “Прыпяцкі” выехаў у дзяржаўную лесагаспадарчую ўстанову “Цяцерынскае” для аднаўлення пашкоджаных участкаў лесу.
Сваімі думкамі пра акцыю “Дай лесу новае жыццё” з намі падзялілася намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце прыродаахоўнай установы НП “Прыпяцкі” Святлана Швец:
– Мерапрыемства такога накірунку праходзіць у нас упершыню. Пасадка лесу – гэта цудоўная магчымасць зрабіць добрую справу на карысць нашай радзімы. Разам мы зможам у хуткім часе аднавіць пашкоджаныя ўчасткі лесу. Увогуле, сістэма Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ўключае ў сябе 66 арганізацый. Зразумела, што мы амаль не ведаем адзін аднаго. Гэта акцыя дала магчымасць пазнаёміцца, абмяняцца вопытам, набытымі ведамі і папрацаваць разам. Цудоўна, калі працоўныя калектывы ідуць на дапамогу адзін аднаму. Ёсць тэрыторыі, якія моцна пацярпелі ад ліпеньскай стыхіі, таму там патрабуецца прыкласці больш намаганняў. Прыемна, што і мясцовыя жыхары, школы, лясніцтвы, арганізацыі раёна не праходзяць міма і дапамагаюць у аднаўленні лесу.
Акцыя “Дай лесу новае жыццё” дае магчымасць кожнаму неабыякаваму грамадзяніну ўнесці свой ўклад у аднаўленне ляснога фонду і паляпшэнне экалогіі роднага краю. Дзякуючы агульным намаганням мы зможам убачыць, як вырастаюць новыя лясы!

Святлана СОБАЛЕВА, Анастасія КІСЕЛЁВА,
фота аўтараў.

Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі

Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі Пасадка лесу – клопат пра сучаснасць  і будучыню квітнеючай Беларусі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о