Петрыкаўскія калійшчыкі асвойваюць новыя лагістычныя і гандлёвыя маршруты

Парты Санкт-Пецярбурга прымаюць беларускі калійДнямі працаўнікі сільвінітавай абагачальнай фабрыкі Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Белкалій” ажыццявілі першую пагрузку калія хлорыстага дробнага ў bulk-кантэйнеры навалам.

Па інфармацыі тэлеграм-канала прамысловага гіганта Беларусі, умяшчальнасць кожнага кантэйнера складае 30 тон. Унікальнасць выкарыстаных bulk-кантэйнераў заключаецца ў тым, што яны падыходзяць як для марскіх, так і для аўтатранспартных і чыгуначных перавозак.

Як стала вядома з інтэрнет-крыніцы, цягнік, што складаецца з 23 платформ і 46 кантэйнераў калія хлорыстага дробнага ў bulk-кантэйнерах навалам, з сільвінітавай абагачальнай фабрыкі Петрыкаўскага рудаўпраўлення адправіўся ў напрамку партоў Санкт-Пецярбурга.

Галіна КАЗАК,

па матэрыялах тэлеграм-канала ААТ “Беларуськалій”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о