З 29 студзеня аднавіла работу паромная пераправа праз раку Прыпяць у накірунку вёскі Вялаўск аўтадарогі Петрыкаў-Мазыр.
Па завяршэнні рамонтных работ прыпарамка, паромная пераправа аднавіла сваю работу.
Як пазначыла нашаму карэспандэнту кіраўніцтва ДРБУ-112, цёплая зіма спрыяе рабоце паромнай пераправы, аднак сезонныя рамонтныя работы – рэч патрэбная і неабходная, менавіта ў іх крыецца бяспечная і бесперабойная работа запатрабаванага ў землякоў воднага транспарту ў навігацыйныя сезон. З улікам гэтага рамонтныя работы былі праведзены ў аптымальна сціснуты тэрмін.
Што да раскладу работы паромнай пераправы, то з 29 студзеня яна будзе працаваць наступным чынам:
Левы бераг Правы бераг
(г. Петрыкаў) (в. Вялаўск)
8.00 – 8.20
9.00 – 9.20
12.00 – 12.20
14.00 – 14.20
16.00 – 16.20
18.00 – 18.20
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий