Пытанні навядзення і падтрымання належнага парадку ў год добраўпарадкавання гучаць асабліва
надзённа, таму і ўвага да іх адпаведная.
Вельмі прыемна назіраць за прыгожымі і ўтульнымі месцамі адпачынку, “зялёнымі” куточкамі, кветнікамі, што чаруюць землякоў рознакаляровай і духмянай квеценню.
Аднак трапляюць часам на вока факты, якія выклікаюць эмоцыі супрацьлеглыя: абурэнне, незадаволенасць, расчараванне…
Так, не адзін месяц у гарадскім парку стаіць сухое дрэва, выбіваючыся з агульнай зялёнай масы. Магчыма, адказныя службы спадзяваліся, што яно ўсё ж “прачнецца” пасля зімовага сну. Аднак, адказ відавочны – не. Больш за тое, апошнім часам на яго камлі з’явіліся сляды біялагічнага разбурэння – дрэва пачало парахнець.
Вельмі разлічваем на станоўчае вырашэнне пытання ў бліжэйшы час.
В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий