З 2 студзеня 2023 года, у сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2022 № 176-З “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, змяніўся парадак падачы электронных зваротаў. Электронныя звароты падаюцца праз адзіную рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – http://обращения.бел.  Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў ажыццяўляецца бясплатна праз сайт http://обращения.бел, дзе неабходна прайсці рэгістрацыю, пасля чаго Сістэма фарміруе асабісты электронны кабінет заяўніка.
Праз свой кабінет заяўнік можа накіраваць звароты ў неабходны для яго дзяржаўны орган або дзяржаўную арганізацыю, а па выніках разгляду звароту адказы на іх будуць накіроўвацца заяўніку таксама ў асабісты кабінет.
Перавага накіравання электронных зваротаў з дапамогай Сістэмы – павышэнне зручнасці для заяўнікоў пры падачы электронных зваротаў і атрыманні адказаў на іх.
Заяўніку прадастаўляецца адзіны інтэрфейс для афармлення электроннага звароту і яго падачы ў любую арганізацыю, падключаную да Сістэмы, у сувязі з гэтым адсутнічае неабходнасць запаўнення спецыяльнай формы на кожным інтэрнет-сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі.
Сістэма таксама дазваляе заяўніку адсочваць, на якой стадыі разгляду знаходзіцца электронны зварот, праглядаць пералік пададзеных зваротаў, статус іх разгляду, а таксама адклікаць іх.

Алена ПАСТУХОВА,
кіраўнік справамі райвыканкама.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о