Парадак будзе гарантаваны

0
485

Сярод арганізацыйных пытанняў падрыхтоўкі да выбараў не толькі абсталяванне выбарчых участкаў і актуалізацыя спісаў выбаршчыкаў – на сённяшні дзень органы ўнутраных спраў і члены выбарчых камісій ужо адпрацавалі пытанні зладжанасці дзеянняў пры спыненні парушэнняў грамадскага парадку на ўчастках для галасавання і на прылягаючых да іх тэрыторыях, з’яўленне дэбашыра, неапазнанага лятальнага апарата, набліжэнне да будынка чалавека са зброяй ці агрэсіўна настроенага натоўпу.
Дарэчы, узмацненне мераў бяспекі падчас правядзення выбарчай кампаніі, па словах праваахоўнікаў, з’яўляецца асноўнай задачай органаў унутраных спраў у перыяд правядзення электаральнай кампаніі 2025 года.
Як паведаміў нашаму карэспандэнту начальнік аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама Віталій Маркевіч, на перыяд датэрміновага галасавання і да завяршэння выбараў асабовы састаў аддзела ўнутраных спраў перайшоў на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Службу, дарэчы, супрацоўнікі міліцыі ажыццяўляюць у кругласутачным рэжыме.
Па інфармацыі начальніка аддзела, прадугледжана таксама работа мабільнай групы для адсочвання аператыўнай абстаноўкі, рэагавання на паведамленні аб здарэннях на ўчастках для галасавання.
Асаблівая ўвага надаецца пытанням бяспекі грамадзян на выбарчых участках, службовых асоб, якія ўдзельнічаюць у працэдуры правядзення выбараў, аховы памяшканняў для галасавання, а таксама забеспячэнні садзейнічання выбарчым камісіям у ажыццяўленні імі сваіх паўнамоцтваў.
– Праведзеная работа накіравана на недапушчэнне ўскладнення аператыўнай абстаноўкі падчас правядзення выбараў, забеспячэнне аховы грамадскага парадку, у тым ліку бяспекі ўдзельнікаў галасавання і членаў камісій па выбарах, – пазначыў у завяршэнні размовы начальнік аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама Віталій Маркевіч.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о