Паход у краму “Капеечка”, што знаходзіцца па вуліцы Каралёва, ператварыўся для мясцовых аўтамабілістаў у выпрабаванне на трываласць – аўтастаянка каля гандлёвай кропкі застаецца ў палоне снежнай кашы і лёду.
Кіроўцы вымушаны альбо “штурмаваць” гурбы, рызыкуючы пакінуць у сумёце бампер, альбо паркавацца ўздоўж дарогі, ствараючы заторы – да паркоўкі каля шматпавярхоўкі таксама не пад’едзеш – сітуацыя аналагічная. Пакупнікі-пешаходы ад сітуацыі не ў захапленні: манеўраваць паміж машынамі, якія буксуюць у слізкай каляіне, задавальненне сумнеўнае.
Спадзяемся, адміністрацыя крамы аператыўна адрэагуе на пазначаны недахоп. У праціўным выпадку пакупнік, які не змог прыпаркавацца, проста з’едзе да канкурэнтаў, дзе пра расчыстку дарог і парковак не забываюцца.
В. МІКАЛАЕВА,
фота аўтара.







Оставить комментарий