Паклонімся вялікім тым гадам

0
646

Раніцай 22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, нанёсшы масіраваныя ўдары па ваенных, стратэгічных аб’ектах, многіх гарадах. Так пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая доўжылася 1418 дзён і начэй, у якой СССР страціў каля трыццаці мільёнаў чалавек.

Гэта дата – адна з самых сумных у гісторыі славянскіх народаў, нагадвае нам пра загінулых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, суайчынніках, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. У тыя крывавыя гады на абарону Радзімы падняўся ўвесь савецкі народ. Найцяжэйшае выпрабаванне асабліва згуртавала славянскія народы, якія ў барацьбе з агульным ворагам праяўлялі неверагодную адвагу. З цягам часу тры брацкія народы гэты дзень упісалі ў каляндар памятных дат: Расія, як Дзень памяці і смутку, Україна – дзень смутку і ўшанавання памяці ахвяр вайны, Беларусь – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У 2022 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назва памятнай даты нашай краіне была зменена на Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Трэба прызнаць, што яшчэ да пачатку вайны прасочвалася прыхаваная нянавісць да магутнай краіны Саветаў з боку некаторых заходніх краін. Многія аналітыкі лічаць, што ідэя разладу паміж славянскімі народамі была народжана ў нацысцкай Германіі задоўга да пачатку вайны. Гістарычны факт: крыху больш чым за месяц да нападу Германіі на СССР галоўны нацысцкі ідэолаг Альфрэд Козенберг агучыў Гітлеру план раздзялення СССР і атрымаў поўную падтрымку. У гэтых планах Германія была далёка не адзіная. Пасля распаду СССР і заканчэння “халоднай вайны” ЗША і іх саюзнікі па НАТА актыўна прыняліся за “перавыхаванне” былых савецкіх рэспублік, спрабуючы выбудаваць у іх дэмакратыю па сваіх правілах, не лічачыся з нацыянальнымі інтарэсамі гэтых дзяржаў.

Дадзены працэс, у той ці іншай ступені, адбываецца і ў наш час. Усе гэтыя дзесяцігоддзі гісторыя Вялікай Айчыннай спрабуецца перапісвацца, пры гэтым еўрапейскія палітыкі старанна выдаляюць з памяці ролю Чырвонай арміі ў вызваленні іх жа краін і астатняй Еўропы ад нацызму. У некаторых дзяржавах ужо не саромеюцца называць чырвонаармейцаў не “вызваліцелямі”, а “акупантамі”. Фальсіфікацыя вынікаў гэтай вайны пачалася ўжо з 1945 года, адразу ж пасля перамогі. Спачатку яна працякала ў форме інфармацыйнага супрацьборства, паступова становячыся неад’емнай часткай халоднай вайны.

Але мы ведаем адно: нашы брацкія народы выстаялі ў гады Вялікай Айчыннай, сваімі рукамі пераадолелі разруху, стварылі на сваёй зямлі годныя ўмовы для жыцця! Мы выстаім і сёння! Пераадолеем любыя цяжкасці і годна вытрымаем навязаныя нам выпрабаванні. Таму што бяром сілы з невычэрпнай крыніцы нашага народа – смелага воіна, адстаяўшага больш за 80 гадоў таму мір на сваёй зямлі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о