На скрыжаванні вуліц Бумажкова і Кастрычніцкай можна пабачыць наступную карціну: адзін з пралётаў бетоннага плоту нахіліўся, а наколькі трывалая зараз гэтая канструкцыя застаецца толькі здагадвацца. Між іншым, мяркуючы па пратаптанай поруч сцежцы, некаторыя мясцовыя праходзяць акурат каля гэтага небяспечнага месца.
Спадзяёмся, што адказныя асобы не пакінуць скраўшуюся сітуацыю па адрасе Кастрычніцкая, 16 без увагі.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий