У раённага выдання ёсць асаблівая катэгорыя чытачоў – аматары і знаўцы паэзіі. Паэты Петрыкаўшчыны – людзі на малой радзіме добра вядомыя, паважаныя, іх творы ведаюць і чакаюць новых. Прыемна, што на старонках газеты ўсё часцей і часцей з’яўляюцца імёны новых аўтараў. Як прыклад –  Любоў Савянок з аграгарадка Навасёлкі.

Паэзія побач

Першы раз вершы Любові Іосіфаўны я пачула амаль год таму ад жыхароў Навасёлак на мерапрыемстве ў мясцовым Доме культуры. Тады я даведалася: жанчына піша вершы з нагоды святаў і на розную тэматыку. Некаторыя з іх агучвае на публіку, многія  захоўваюцца ў яе дамашнім архіве. Пачуты мною верш быў апублікаваны ў газеце, сацыяльных сетках “Петрыкаўскіх навін”. І адразу пайшла зваротная сувязь з падпісчыкамі: чытачы цікавіліся жыццём і творчасцю новай аўтаркі, чакалі яшчэ вершаў. І вось на мінулым тыдні адбылася доўгачаканая сустрэча і больш блізкае знаёмства з зямлячкай.

– Навасёлкі – мая родная вёска. Тут я нарадзілася і скончыла школу. Усіх дзяцей у нашай сям’і было дванаццаць. Пасля атрымання атэстату аб сярэдняй адукацыі я вырашыла паехаць да старэйшых братоў і сясцёр у Казахстан, – успамінае суразмоўца. – Нягледзячы на тое, што ў школе ў мяне былі схільнасці да мовы і літаратуры і мае сачыненні доўгі час служылі ўзорам для вучняў – паступаць, па парадзе родных, пайшла ў палітэхнічны. Да залічэння не хапіла некалькі балаў, але выйсце знайшлося: я стала студэнткай Карагандзінскага педагагічнага вучылішча па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”.

У тыя часы ў дзяўчыны праяві-лася здольнасць да выяўленчага мастацтва: насценгазеты, плакаты, афармленне сцэны. Тады ж пачала ўносіць карэкціроўкі ў сцэнарыі да мерапрыемстваў, дапаўняючы сваёй літаратурнай творчасцю. Пасля заканчэння вучылішча атрымала накіраванне на працу ў сяло пад Байканурам. Але ўладкавалася ў дзіцячы садок Свярдлоўска – там жыла сястра, студэнтка Маскоўскай ВНУ і патрэбна была дапамога ў доглядзе за яе дзіцём.  На першым працоўным месцы таксама была актывісткай: лідар прафсаюзнага жыцця, артыстка самадзейнасці, грамадскі дзеяч. Але прызнаецца, хоць усе дні былі насычаныя, сумавала па Беларусі. І калі сястра атрымала дыплом і яе дапамога ў доглядзе за пляменнікам знікла – вярнулася дадому.

За пражытыя гады лёс вызначыў маёй гераіні прайсці не адно выпрабаванне. Шукала шчасця і ў другіх кутках Беларусі, але дарога прыводзіла да бацькоўскай хаты. Не дарма кажуць: сапраўднае жыццё магчыма толькі тады, калі ў вас і дрэннае, і добрае надвор’е, калі ёсць радасць і боль, ёсць зіма і лета, дзень і ноч. Любоў Іосіфаўна моцная асоба, праз усе выпрабаванні прайшла годна, часта ўзвальваючы на свае плечы цяжары жыцця. Цудоўна выхавала дачку і сына, якія выраслі адказнымі, таленавітымі з правільнымі поглядамі на жыццё. Сёння радуецца за ўжо дарослага ўнука.

– Што тычыцца паэзіі – заўсёды любіла пісаць. Але рабіла гэта не часта. Калі працавала ў Навасёлкаўскім дзіцячым садку, пісала невялікія вершы для сцэнарыяў на святы, пасля ўдзельнічала са сваімі дзецьмі ў школьных конкурсах, – дзеліцца гераіня. – Калі выйшла на заслужаны адпачынак пачала брацца за аловак часцей, захацелася больш сюжэтных работ. Прычына гэтаму – перадаць праз слова свой унутраны свет, даць волю думкам і эмоцыям, прыйсці да важнай высновы.

Любоў Іосіфаўна дастае папку са сваім вершамі. На кожным лісціку паперы бачыцца яе роўны почырк педагога, у кожным – свая прадгісторыя. Слухаць вершы ў яе выкананні – адно задавальненне. Чытае аўтар павольна, з выразам, асаблівым настроем. Яе прыгожыя рысы твару перадаюць розныя эмоцыі: пяшчоту, смутак, урачыстасць. Яшчэ я адкрыла для сябе гераіню, як выканаўцу песень на свае ж вершы. Голас у яе роўны, глыбокі, кранае душу. Можна з упэўненасцю сказаць: у жыхаркі Навасёлак яшчэ вялікі творчы патэнцыял і яе імя мы абавязкова пачуем.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

 

Дарите людям улыбки!

Дарите людям щедрые улыбки,

В сердца свои не допускайте зло.

Не дайте место в жизни

на ошибки,

Творите вечно для людей добро.

За всё и всем благодарите,

И не жалейте добрых слов.

Добром Вы только сотворите

Основу жизни и любовь.

Любовью тоже дорожите,

Она ведь стержень жизни всей

Её разрушить не спешите,

Во всех делах живите с ней.

На всё и всех через любовь

смотрите

Глаза Любви – Всевышнего лучи!

Вы естеством своим на уровень

души взлетите,

Вас звёзды озарят во тьме ночи!

Людей и Родину любите,

Остерегайтесь бранных слов.

И каждый жизни миг цените,

И вдохнавляйтесь вновь и вновь!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о