На мінулым тыдні ў вялікай зале райвыканкама прайшла адзінаццатая сесія Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.
Адно з пытанняў, вынесеных на парадак дня – аб выніках работы Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ў 2024 годзе.
Перад прысутнымі выступіў старшыня райвыканкама Аляксандр Верамееў.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна
Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што самым значным праектам нашага раёна стала добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Капаткевічы, які пачаўся па даручэнні старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Івана Крупко. У план было ўключана 56 мерапрыемстваў, на якія накіравана больш 15-ці мільёнаў рублёў.
Па большасці прагнозных паказчыкаў дасягнута дадатная дынаміка. З 12 прагнозных заданняў, зацверджаных рашэннем Гомельскага аблвыканкама, забяспечана выкананне 9 паказчыкаў.
У 2025 годзе працягнецца праца па ўзвядзенні Капаткевіцкага стадыёна і рамонту пажарнай часці Nº2 Петрыкаўскага РАНС, рамонт у Капаткевіцкім гарадскім доме культуры, гарпасялковай бальніцы.
Харчовая бяспека
Сельскагаспадарчымі арганізацыямі выраблена прадукцыі на суму 91,6 мільёнаў рублёў, што на 6,6 мільёна рублёў больш за ўзровень 2023 года. Аляксандр Аляксандравіч адзначыў, што ў выніку ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, работ і паслуг атрымана 70 мільёнаў рублёў або 105,7 працэнта да ўзроўню да 2023 года.
Знешні гандаль
Экспарт тавараў па арганізацыях рэспубліканскай формы ўласнасці склаў 6 мільёнаў 677 тысяч 800 долараў ЗША або 148 працэнтаў да 2023 года і гэта склала каля 60 працэнтаў ад агульнага экспарту па раёне. Ажыццяўлялі экспарт “Нацыянальны парк Прыпяцкі” з тэмпам росту 153 працэнты і Петрыкаўскі лясгас з паказчыкам 128 працэнтаў да ўзроўню мінулага года.
Будаўніцтва
За 2024 год уведзена ў эксплуатацыю 4625 квадратных метраў жылых памяшканняў.
На 103,6 працэнта выканана заданне па будаўніцтве жылля з дзяржаўнай падтрымкай.
Уведзена ў эксплуатацыю 32 індывідуальныя жылыя дамы. На 400 працэнтаў выканана заданне па будаўніцтве жылых дамоў для шматдзетных сем’яў.
Ахова здароўя
Укамплектаванасць урачамі і сярэднім медыцынскім персаналам па займаемых пасадах 100%. У 2024 годзе ў раён прыбылі 19 маладых спецыялістаў (3 урачы, 16 спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй). Нельга не адзначыць, што за апошнія 5 гадоў замацванасць урачоў у раёне складае 82 працэнты. Для гэтага створаны ўсе ўмовы.
За 2024 год у раёне нарадзілася 175 дзяцей, гэта на 10 менш, чым у папярэднім годзе.
На бягучы рамонт устаноў аховы здароўя накіравана 760 тысяч 855 рублёў.
Адукацыя
У 2024 годзе пасведчанні з адз-накай атрымалі 9 выпускнікоў, 7 выпускнікоў атрымалі атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым і сярэбраным медалямі. 57 з паловай працэнтаў выпускнікоў паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
У заключным этапе рэспуб-ліканскай алімпіяды 2024 прынялі ўдзел трое навучэнцаў ДУА “Гімназія г.Петрыкава”.
У 2024 годзе праведзены капітальныя рамонты ў 4-х установах адукацыі. Бягучы – у 11 установах адукацыі.
Спорт і турызм
ІІ, III і юнацкія разрады прысвоены 103-м спартсменам- навучэнцам, 2 спартсмены павысілі спартыўнае майстэрства да ўзроўню 1 разраду і сталі кандыдатамі ў майстры спорту. Перададзены ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі адзін спарт-смен-навучэнец аддзяленне футбола і адзін спартсмен увайшоў у пераменны склад нацыянальнай і зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.
Культура
У раёне функцыянуе 53 установы культуры, якімі праведзена каля 8 тысяч мерапрыемстваў. Музычнай адукацыяй ахоплена 22,7 працэнта навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, пры сярэднеабласным паказчыку 12,5 працэнта.
У 2024 годзе ўдзельнікамі творчых калектываў устаноў культуры, навучэнцамі дзіцячых школ мастацтваў было атрымана больш за 130 дыпломаў і грамат міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў.
Грамадскі парадак
Крымінагеннае становішча, якое складваецца на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна, характарызуецца нязначным ростам агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў. Адзначаецца зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць, злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Разам з тым, ёсць рост злачынстваў учыненых у стане алкагольнага ап’янення, злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах.
Вялікая ўвага ў справаздачным годзе па-ранейшаму надавалася паслядоўнаму павышэнню ўзроўню і якасці жыцця людзей, павышэнню зарабатнай платы. Так, у раёне памер зарабатнай платы за 2024 год склаўся на ўзроўні 1829,1 рублёў або 121,6% да адпаведнага перыяду мінулага года.
Марыя Тамко.
Фота аўтара.
Оставить комментарий