Конкурс быў ініцыянаваны Міністэрствам адукацыі Рэс-публікі Беларусь сумесна з ТАА “Музычная медыякампанія” з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення грамадзянскасці і патрыятызму, традыцыйных духоўных і маральных каштоўнасцей беларускага народа, павагі да гісторыі і культуры Беларусі.
У рамках акцыі “Марафон адзінства” ў перыяд з 25 верасня па 8 кастрычніка ва ўстановах адукацыі раёна, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, быў праве-дзены першы этап. Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу было прадстаўлена 24 работы. Днямі кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў другога этапу конкурсу.
У намінацыі “Сачыненне на русскай мове сярод навучэнцаў V-VIII класаў”: дыплом I ступені атрымаў Мікіта Дзержымішка з Капцэвіцкай школы, II і III ступені – Марыя Піскун і Аляксандра Паўлянок з першай гарадской школы.
У намінацыі “Сачыненне на рускай мове сярод навучэнцаў IX-XI класаў”: дыпломам I ступені ўзнагароджаны Дзмітрый Несцярчук, вучань СШ №2 горада Петрыкава, II ступені – Дар’я Герасіменка з Капаткевіцкай школы, III ступені – Павел Мазай з Чалюшчавічскай школы, Валерыя Талстунова з СШ №2 горада Петрыкава.
У намінацыі “Сачыненне на беларускай мове сярод навучэнцаў V-VIII класаў”: дыплом I ступені атрымала Кацярына Ткачук з Бабуніцкай школы, II ступені – Серафіма Несцярчук, вучаніца Конкавіцкай школы, III ступені – Ксенія Дамасевіч з Капцэвіцкай школы.
У намінацыі “Сачыненне на беларускай мове мове сярод навучэнцаў IX-XI класаў”: дыпломамі I ступені ўзнагароджаны Ігар Гусейнаў з Колкаўскай школы і Яраслаў Палуляшчанка з Чалюшчавіцкай школы.
Па выніках другога адборачнага этапу работы ўладальнікаў дыпломаў I ступені будуць прад-стаўлены для ўдзелу у трэцім, заключным этапе абласнога конкурсу.
Галіна КУШНЕРОВА, Таццяна МАРЧАНКА, метадысты раённага вучэбна-метадычнага кабінета.
Оставить комментарий