Падстаў для панікі няма

0
837

Падстаў для панікі няма

“Сёння мы сапраўды назіраем рост захворвання на ВРВІ, аднак падстаў для панікі няма, сітуацыя цалкам кантралюемая, – распавёў урач-неўролаг, выконваючы абавязкі загадчыка паліклінікі, Станіслаў Стасенка. – Каманда ўрачоў агульнай практыкі вядзе прыём з 8 гадзін раніцы да 8 вечара. Пасля 20:00 пацыент можа звярнуцца ў прыёмны пакой, дзе яму акажуць усю неабходную дапамогу, правядуць агляд, дадуць рэкамендацыі па лячэнні, выпішуць бальнічны ліст. Прамежку часу, дзе не працаваў бы ўрач, няма. У паліклініцы працуюць 7 урачоў агульнай практыкі, дапамогу таксама аказвае ўрач-інфекцыяніст Павел Драгун.

Пацыентам трэба разумець толькі тое, што прыём абмежаваны абставінамі, калі ўрач дадаткова выязджае да пацыентаў на дом, бо яны знаходзяцца ў цяжкім стане і не могуць прыйсці на агляд у паліклініку. Усё ў бальніцы функцыяніруе згодна з пратаколам. Калі не змог прыняць ваш урач, прыме іншы. Для тых, хто да нас прыходзіць з высокай тэмпературай, працуе асобны тэмпературны пакой.

Абсалютна ўсім аказваецца медыцынская дапамога, выдаюцца дадатковыя талоны. Таксама хочацца адзначыць, што ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя захворванні мае сезонны характар, таму важна загадзя прымаць актыўныя дзеянні па вакцынацыі”.

Да адной з пацыентак звярнуўся наш карэс-пандэнт. Яна распавяла, што прыём хворых пачаўся нават раней графіка.
“Так, даводзіцца ў чарзе пасядзець крыху больш часу, чым у спакойны перыяд, але агляд вядзецца, кожны атрымлівае пільную ўвагу з боку ўрача. Амаль усе пацыенты прыходзяць у масках, мы захоўваем бяспечную дыстанцыю. Хочацца выказаць словы падзякі ўрачам за іх самаадданасць і клопат пра нас!”, – адзначыла жанчына.

Наталля ПЕТРУШЭНКА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о