З 16 па 22 красавіка на тэрыторыі раёна праводзілася рэспубліканская прафілактычная акцыя “Матацыкліст”, накіраваная на прафілактыку ДТЗ з удзелам матацыклістаў.

З пачатку года на тэрыторыі рэспублікі па віне кіроўцаў мотатранспарту здзейснена 20 ДТЗ, што на 7 здарэнняў болей за аналагічны мінулагодні перыяд. У дадзенай катэгорыі ДТЗ загінула 5 і траўміравана 19 чалавек, што таксама перавышае мінулагоднюю статыстыку на 5 загінулых і 5 траўміраваных.
Аператыўная абстаноўка ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху сведчыць: штогод у вясенні перыяд абвастраецца праблема траўматызму з удзелам кіроўцаў і пасажыраў двухколавых механічных транспартных сродкаў. Зыходзячы з вышэйзгаданага, асноўнай прычынай гібелі і траўміравання грамадзян, якія карыстаюцца мотатранспартам, з’яўляецца парушэнне кіроўцамі ўстаноўленых патрабаванняў Правіл дарожнага руху.

Сяргей МІЦУРА,
начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о