У межах візіту на Петрыкаўшчыну старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

На прыём да члена Савета Рэспублікі па надзённых і хвалюючых пытаннях звярнулася дзевяць жыхароў Гомельшчыны.
Так, жыхарку вёскі Лучыцы хвалюе адсутнасць ва ўласнікаў прыватнай гаспадаркі магчымасці здаць лішкі малака. Справа ў тым, што звольніўся зборшчык малака Калінкавіцкага малаказавода, замены яму пакуль няма і магчымасці здаваць малако ў насельніцтва раёна няма таксама.
Пытанне ў час прыёму вынесена на ўзровень кіраўніцтва Калінкавіцкага МСЗ і ў бліжэйшы час будзе вырашана станоўча.
З пытаннем прадастаўлення жылля ў горадзе Гомелі звярнулася ўраджэнка раёна, сірата, якая сёлета закончыла адзін з Гомельскіх каледжаў і размеркавана на працу ў абласны цэнтр. Інтэрнат дзяўчыне не прадаставілі, здымаць жыллё дапамагаюць бабуля і дзядуля, аднак гэта не танна. Дадзена даручэнне накіраваць ліст з адпаведным пакетам дакументаў у Гомельскі ўчастак чыгункі і мэру абласнога цэнтра для разгляду і садзеяння ў прадастаўленні заяўніцы інтэрната.
Пытанне добраўпарадкавання тэрыторыі шматпавярховай забудовы мікрараёна Ваенны гарадок прывяло на прыём да члена Савета Рэспублікі Алу Маркаўну. Жанчыну непакоіць стан прыдамавых тэрыторый, міні-рынка, дзе пенсіянеры ў сезон з задавальненнем набываюць сельгаспрадукцыю, і дарог.
Кіраўнік раёна Аляксандр Верамееў пазначыў, што апошнім часам мікрараёну надаецца сур’ёзная ўвага: выдаляецца драўняна-хмызняковая расліннасць, ідзе абрэзка дрэў, у бліжэйшы час будуць выдалены тыя зялёныя насаджэнні, што прызнаны аварыйнымі. Што да прыдамавых тэрыторый, то на 2025 год у мікрараёне запланавана добраўпарадкаванне трох прыдамавых тэрыторый. Аднак у гэтым пытанні хацелася б, канешне, працаваць у звязцы з насельніцтвам.
Таксама ў час прыёму ўзнімалася пытанне добраўпарадкавання грамадскіх могілак у вёсцы Клясаў. Як запэўніў старшыня райвыканкама, старшынямі сельвыканкамаў і райжылкамгасам ужо пачаты работы па навядзенні парадку на месцах ушанавання продкаў. Да свята агульнымі намаганнямі ўсе яны будуць прыведзены ў належны стан.
– Людзі прыходзяць з пытаннямі, якія тычацца ўсіх сфер жыцця. Кіраўнічай вертыкалі любога ўзроўню важна памятаць, што зносіны з людзьмі падчас асабістага прыёму садзейнічаюць умацаванню даверу да ўлады. Акрамя таго, магчымасць зірнуць на праблему сваімі вачыма часта вельмі важная для яе паспяховага вырашэння, – адзначыў парламентарый.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о