З пачаткам зімы на вадаёмах пачынае ўтварацца лёд. Адначасова назіраецца і павялічэнне няшчасных выпадкаў на вадзе. Людзі выходзяць на неакрэплы лёд, парушаючы меры асабістай бяспекі, і становяцца ахвярамі ўласнай бестурботнасці.
Варта памятаць, што надзейным лічыцца празрысты, з зялёным адценнем лёд, таўшчынёй не менш за 7 сантыметраў.
Часцяком ахвярамі нетрывалага лёду становяцца рыбакі. Аматарам зімовай рыбалкі неабходна ведаць, што пры групавым выхадзе на лёд адлегласць паміж удзельнікамі павінна быць не меншай за 6 метраў. Пры рыбнай лоўлі варта рабіць лункі на адлегласці 5-6 метраў і не збірацца ў вялікія групы ў адным месцы. Аднак галоўная ўмова бяспекі – таўшчыня лёду не менш 7-мі сантыметраў.
Святлана СОБАЛЕВА.
Фота Галіны КАЗАК.
Оставить комментарий