З 7 па 11 лістапада на тэрыторыі Петрыкаўшчыны праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства пад назвай “П’янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе!”.

П’янаму і бяспраўнаму не месца на дарозе!

Па стане на 5 лістапада, пры агульным зніжэнні колькасці ДТП на тэрыторыі вобласці з 346 да 338, маюць месца здарэнні са смяротным зыходам. Трэба заўважыць, што ў адзначанай катэгорыі здарэнняў 22 адбыліся па віне нецвярозых кіроўцаў. Увогуле за вызначаны перыяд было выяўлена 1352 факты кіравання транспартным сродкам у стане ап’янення, сярод якіх адбылося 286 ДТЗ з матэрыяльнай шкодай ці 21,1% ад усіх астатніх выпадкаў.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што згодна з артыкулам 18.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыхаемым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна цягне накладанне штрафу ў памеры ста базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца вызначанай дзейнасцю тэрмінам на тры гады.

РАУС звяртаецца з просьбай да ўсіх жыхароў Петрыкаўшчыны пра паведамленне вядомых фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення ці асобамі, што не маюць вадзіцельскага пасведчання, а таксама знаходжання паблізу ці на праезнай частцы пешаходаў ці веласіпедыстаў, якія сваімі дзеяннямі ствараюць пагрозу дарожнай бяспецы. Такім чынам вы можаце захаваць здароўе і, нават, жыццё ўдзельнікаў руху.

Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о