На мінулым тыдні ў сталічным Палацы спорту прайшоў Усебеларускі злёт студэнцкіх атрадаў, падчас якога адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2024 года. Мерапрыемства наведаў Прэзідэнт краіны.
Перад пачаткам цырымоніі Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з выставай па напрамках дзейнасці студатрадаўскага руху краіны, якая складалася з 6-ці інтэрактыўных пляцовак, дзе была прадстаўлена дзейнасць педагагічных, вытворчых, будаўнічых, сельскагаспадарчых, медыцынскіх і сервісных студатрадаў.
– Усе вы маладыя людзі, усе скіраваныя ў будучыню. І вы кожны дзень, кожную гадзіну пішаце гісторыю свайго жыцця. Мая вам парада: менавіта яркімі старонкамі старайцеся пісаць гісторыю свай-го жыцця. І вось адной з самых яркіх старонак вашага жыцця будзе ўдзел у студатрадаўскім будаўнічым руху, – адзначыў беларускі лідар у час цырымоніі.
Звяртаючыся да моладзі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў іх жыцці будзе ўсё. Нешта ў актыў, нешта ў пасіў, але дрэннае забудзецца. “А вось добрае будзеце ўспамінаць. І чым вышэй вы будзе-це на сваіх службовых лесвіцах, у сваім жыцці, тым больш вы будзеце звяртацца да тых старонак свайго жыцця”, – падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што і ў яго жыцці хапала ўсякіх старонак, але дзякуючы рабоце ў свой час у студатрадах, зараз, бываючы ў вяскоўцаў і рабочых, яму ёсць што сказаць людзям. “Я хачу, каб і вам праз многія дзесяцігоддзі было што сказаць. І не толькі вашым дзецям, але і тым людзям, з якімі вы будзеце сустракацца.”
Са словам у адказ выступіў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў: “Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, вы зрабілі для ўсіх нас гэта свята сапраўды незабыўным. Дзякуючы вашай падтрымцы ўсе байцы студэнцкіх атрадаў выканаюць пастаўленыя задачы, бо наша вера і сіла – гэта вы”. Лідар мала-дзёжнай арганізацыі прапанаваў кіраўніку дзяржавы далучыцца да добрай традыцыі студэнцкіх атрадаў – разам выканаць “Песню аб трывожнай маладосці”.
Форум наведалі і прадстаўнікі Петрыкаўшчыны. Наш раён прадстаўляла лепшая моладзь у арганізацыі студатрадаўскга руху.
Дар’я ТУРАВЕЦ, першы сакратар РГА “БРСМ”:
– Рэспубліканскае закрыццё працоўнага семестра – гэта маштабнае мерапрыемства, якое праводзіцца штогод і збірае ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў з усёй краіны. У гэтым годзе яно набыло асаблівае значэнне, таму што на ім прысутнічаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы даў настаўленні нам, маладым, закрануў пытанні будучыні.
Моладзь Петрыкаўшчыны праяўляе цікавасць да працоўнай дзейнасці. Тэрытарыяльным штабам студэнцкіх атрадаў на ўмовах аплаты працы ў 2024 годзе на тэрыторыі раёна сфарміравана 12 студэнцкіх атрадаў у колькасці 143 чалавекі. Кожны атрад носіць імя героя, які аддаў сваё жыццё за вызваленне Петрыкаўскай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Байцы студэнцкіх атрадаў актыўна ўдзельнічаюць у абласных, рэспубліканскіх праектах, смела заяўляюць сябе і сваю дзейнасць.
Юлія ШУБЕРТ,педагог Куры-ціцкай сярэдняй школы:
– Мерапрыемства ўразіла. Праграма была насычаная, цікавая, і на працягу двух дзён нас перапаўнялі эмоцыі. Удзельнікі наведалі некалькі вядучых сталічных прадпрыемстваў, якая прадэманстравала дзейнасць студатрадаўскага руху краіны. У час форуму моладзь была аб’яднаная адной гісторыяй, адным рухам, таму час праляцеў незаўважна. Мы слухалі, спявалі, апладзіравалі лепшым байцам і студатрадам. Нягледзячы на тое, што мы не былі знаёмыя з рабятамі з іншых рэгіёнаў, атмасфера была вельмі цёплая.
Вялікае ўражанне ад выступлення Прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Рыгоравіч расказаў, што ў свой час сам працаваў у студэнцкіх атрадах і ў яго засталося мноства прыемных успамінаў.
Для мяне Злёт студэнцкіх атрадаў стаў выдатнай нагодай, каб атрымаць энергію, зарадзіцца пазітывам і эмоцыямі для таго, каб працягваць быць актыўнай у працы.
Святлана СОБАЛЕВА, фота БелТА, з архіва ўдзельнікаў мерапрыемстваў.
Оставить комментарий