Не зусім тыповая, аднак жыццёвая сітуацыя: як атрымаць даверанасць, калі грамадзянін-інвалід не размаўляе і не зусім адэкватны, сам з’явіцца да натарыуса не можа, а яму, напрыклад, неабходна атрымаць дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу, у тым ліку кампенсацыю на набыццё падгузнікаў. За адказам мы звярнуліся да натарыуса Петрыкаўскай натарыяльнай канторы Марыны ГОЛІК.
– Так, падобныя сітуацыі маюць месца быць. Для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі грамадзянін (яго законны прадстаўнік) павінен падаць заяву з дадаткам пэўных дакументаў. Калі грамадзянін не можа сам ажыццявіць пэўныя дзеянні, ён можа ўпаўнаважыць іншую асобу прадстаўляць яго інтарэсы па пэўным пытанні перад трэцяй асобай – выдаць даверанасць.
Натарыус сведчыць даверанасць, роўна як і здзяйсняе любое іншае натарыяльнае дзеянне, у памяшканні натарыяльнай канторы. Аднак тут можа быць нюанс: калі грамадзянін прыбыў да месца знаходжання натарыяльнай канторы, але ў сілу фізічных недахопаў, хваробы яму цяжка зайсці ў памяшканне натарыяльнай канторы, натарыус мае права выйсці да грамадзяніна для высвятлення яго намераў адносна здзяйснення натарыяльнага дзеяння, тлумачэння яму правоў і абавязкаў, папярэджання аб наступствах здзяйсняемых ім дзеянняў, – адзначыла натарыус.
Як пазначыла Марына Уладзіміраўна, па просьбе зацікаўленай асобы, натарыяльнае дзеянне можа быць здзейснена па-за памяшканнем натарыяльнай канторы, з выездам да месца знаходжання грамадзяніна, ад чыйго імя будзе здзяйсняцца даверанасць (дадзеная паслуга платная) пры ўмове пакрыцця зацікаўленай асобай транспартных выдаткаў, звязаных з такім выездам, альбо дастаўкі натарыуса да месца здзяйснення натарыяльнага дзеяння і назад у пэўных выпадках.
Такім чынам, засведчыць даверанасць ад імя грамадзяніна, з прычыны фізічных недахопаў або хваробы, натарыус можа і з выездам на дом, за што спаганяецца натарыяльны тарыф.
Звярнула ўвагу Марына Голік і на той факт, што пры здзяйсненні любога натарыяльнага дзеяння натарыус выяўляе волевыяўленне асобы, якая звярнулася за здзяйсненнем натарыяльнага дзеяння, адпаведнасць яму, падчас вуснай гутаркі з грамадзянінам. Волевыяўленне асобы можа быць засведчана натарыусам і пры пісьмовым выкла-дзе ім свайго намеру на паперы (да прыкладу, грамадзянін не размаўляе, парушана гаворка), і жадання здзейсніць здзелку, выдаць даверанасць, здзейсніць іншае натарыяльнае дзеянне.
Аднак, часцяком да натарыуса звяртаюцца асобы з просьбай аб здзяйсненні натарыяльнага дзеяння з выездам ад імя грамадзяніна, які не размаўляе, не піша і не рэагуе на прысутнасць натарыуса. У такіх выпадках у натарыуса няма магчымасці выявіць сапраўдную волю грамадзяніна на здзяйсненне натарыяльнага дзеяння, і ў натарыуса ўзнікаюць падставы выказаць здагадку, што такі грамадзянін не здольны разу-мець значэнне сваіх дзеянняў і не можа кіраваць імі.
– У выпадку ўзнікнення ў натарыуса сумневаў у здольнасці грамадзяніна ў поўнай меры разумець значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі, такому грамадзяніну тлумачыцца парадак правядзення добраахвотнай псіхіятрычнай і псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.
Не дапускаецца ўчыненне натарыяльнага дзеяння з удзелам асобы, адносна якой ёсць звесткі аб прызнанні яе недзеяздольнай, а таксама асобы з прыкметамі знаходжання ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў.
Калі ў натарыуса ёсць падставы меркаваць, што асоба, якая ўдзельнічае ў здзяйсненні натарыяльнага дзеяння, не можа разумець значэнне сваіх дзеянняў або кіраваць імі, а звестак аб прызнанні такой асобы недзеяздольнай або абмежавана дзеяздольнай няма, натарыус адкладае здзяйсненне натарыяльнага дзеяння і высвятляе, ці ёсць рашэнне суда аб прызнанні грамадзяніна недзеяздольным або абмежавана дзеяздольным. Наяўнасць такіх звестак з’яўляецца падставай для вынясення натарыусам пастановы аб адмове ў здзяйсненні натарыяльнага дзеяння, – звярнула ўвагу суразмоўца.
Марына Уладзіміраўна пазначыла, што ў выпадку выезду натарыуса для здзяйснення натарыяльнага дзеяння па-за памяшканнем натарыяльнай канторы, калі грамадзяніну адмоўлена ва ўчыненні натарыяльнага дзеяння, выплачаны ім натарыяльны тарыф за аказанне паслугі тэхнічнага характару (складанне і падрыхтоўка праекта дакумента), за выезд натарыуса не вяртаецца.
– У выпадку, калі грамадзянін у сілу псіхічнага расстройства не разумее значэнне сваіх дзеянняў і не можа кіраваць імі, членам сям’і такога грамадзяніна прадастаўлена права звярнуцца ў суд для прызнання такога грамадзяніна не-дзеяздольным, і над ім будзе ўстаноўлена апека, і апякун як законны прадстаўнік недзея-здольнага зможа прадстаўляць яго інтарэсы без даверанасці, – патлумачыла натарыус.
Нагадваем, што з мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў студзені выедуць у наступныя населеныя пункты раёна.
Так, згодна графіка, натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 23 студзеня правядзе выязны прыём у гарадскім пасёлку Капаткевічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-5-56-83.
Натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 29 студзеня правядзе прыём-кансультацыю ў аграгарадку Камаровічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць з 9 да 12 гадзін у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий