У рамках правядзення дзён прававой асветы грамадзян з калектывам Петрыкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сустрэлася прававы інспектар працы Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юлія Пазднякова.
На сустрэчы прысутнічалі памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна Алена Панасейка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека.
Прававы інспектар пазнаёміла прысутных з абноўленай рэдакцыяй Працоўнага Кодэксу. Абмяркоўвалі змяненні ў пытаннях дыспансерызацыі, прадастаўлення працуючым шматдзетным бацькам, або тым, хто выхоўвае дзіця-інваліда свабоднага дня ў працоўным тыдні. Было растлумачана: выкарыстанне свабоднага дня для дадзенай катэгорыі прадастаўляецца ў змяншэнні працоўнага часу на адну гадзіну на працягу працоўнага тыдню. Прысутныя даведаліся, што згодна з новаўвядзенням аднаразовая матэрыяльная дапамога на аздараўленне па заяве работніка можа выдзяляцца не абавязкова к працоўнаму адпачынку, таксама дапускаецца з боку наймальніка выплата “адпускных” і праз некалькі дзён, пасля пачатку водпуску. Працоўны адпачынак дзеліцца на часткі, адна з якіх павінна быць не менш за чатырнаццаць дзён. Падымаліся моманты адпрацоўкі працоўнага часу і перапынку на абед. Было заўважана, што калі чалавек уладкаваны на няпоўную нагрузку, то такі перапынак, па яго заяве, можа і не быць прадугледжаны. Агучваліся новыя магчымасці для работнікаў, якія з’явіліся ў Кодэксе не так даўно. У прыватнасці – дыстанцыйная праца, магчымасці электроннага ўзаемадзеяння з працадаўцам. Юлія Паўлаўна адзначыла, што за такія віды дзейнасці і зносін адказнасць нясе наймальнік: як за адпрацоўку часу, за іх умовы, дакладнасць прадстаўленай інфармацыі. Спецыялісты ўдакладнілі, што ўсе гэтыя моманты павінны быць акрэслены ў Калектыўнай дамове або іншых лакальных дакументах арганізацыі. Размова ішла і пра змены ў прадастаўленні сацыяльных адпускаў. З бягучага году адпачынкі “за свой кошт” не павінны перавышаць тры каляндарныя месяцы ў год.
У рамках прыёму быў праведзены асабісты прыём грамадзян. Дадзенай магчымасцю скарысталіся тры жыхары райцэнтра. Іх цікавіла, ці можна аспрэчыць напісаную працадаўцам характарыстыку на работніка. Адказ: можна ў судзе. На пытанне: як скасаваць тэрміновую працоўную дамову, прагучаў такі адказ: па згодзе бакоў. Ці магчыма прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі без профільнай адукацыі? Без спецыяльнай адукацыі прысваенне катэгорыі не магчыма.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий