Фізічныя асобы могуць займацца рэалізацыяй кветак, вырашчаных на ўласных участках, у якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці, пры гэтым нельга мець наймальніка і прыцягваць іншых людзей па працоўных дагаворах або дагаворах падраду.
За рэалізацыю кветак фізічным асобам неабходна выплачваць падаткі. Варыянты выплаты два: плаціць адзіны падатак або падатак на прафесійны даход.
У першым выпадку да пачатку гандлю трэба прадставіць у падатковы орган апавяшчэнне і выплаціць адзіны падатак. Суму падатку разлічаць на падставе прадстаўленага апавяшчэння і зыходзячы са стаўкі падатку ў канкрэтным населеным пункце. Напрыклад, стаўка адзінага падатку пры рэалізацыі кветак на тэрыторыі горада Петрыкава складае 148 рублёў.
Грамадзяне, якія вырашылі плаціць падатак на прафесійны даход, абавязаны ўстанавіць дадатак “Падатак на прафесійны даход” і праз яго праінфармаваць падатковы орган. У гэтым выпадку стаўка падатку роўная 10% ад велічыні даходаў незалежна ад памеру атрыманай выручкі (для пенсіянераў – 4%).
Аднак цяпер ёсць умова – патрэбна даведка мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якая пацвярджае, што рэалізуемая прадукцыя выраблена плацельшчыкам і (або) асобамі, якія знаходзяцца з ім у адносінах блізкага сваяцтва, на зямельным участку, размешчаным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прадастаўленым плацельшчыку ці ўказаным асобам для будаўніцтва ці абслугоўвання аднакватэрнага жылога дома, зарэгістраванай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю кватэры ў блакіраваным жылым доме, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, сенакашэння і выпасу сельскагаспадарчых жывёл, садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, агародніцтва, у выглядзе службовага зямельнага надзела.
Для атрымання даведкі трэба звярнуцца з заявай у раённы ці сельскі выканкам па месцы знаходжання ўчастка.
Такім чынам, фізічныя асобы могуць ажыццяўляць рэалізацыю спажыўцам прадукцыі кветкаводства з выплатай адзінага падатку або падатку на прафесійны даход толькі ў выпадку наяўнасці ў іх вышэйназванага дакумента.
Падрабязную інфармацыю па гэтым пытанні можна атрымаць ва Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне інспекцыі МПЗ па Калінкавіцкім раёне, звярнуўшыся асабіста (кабінет № 3) або па нумары тэлефона 2-70-73.
Марына АСТАШОВА,
начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Петрыкаўскім раёне.
Оставить комментарий