Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падоўжыў тэрмін дзеяння Праграмы сямейнага капіталу на наступны пяцігадовы перыяд (з 2025 па 2029 год) з захаваннем дзеючых умоў для яго прызначэння. Новыя магчымасці Праграмы сямейнага капіталу

Дакументам пашыраюцца магчымасці выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Так, прадастаўляецца права іх датэрміновага выкарыстання пры будаўніцтве жылля незалежна ад наяўнасці накіравання мясцовага органа ўлады на такое будаўніцтва. Не ўлічваюцца ў агульнай плошчы жылля, якое знаходзіцца ва ўласнасці сям’і, жылыя памяшканні, якія не адпавядаюць санітарным і тэхнічным патрабаванням. Прадугледжваецца магчымасць датэрміновага выкарыстання сродкаў на набыццё долі (доляў) жылых памяшканняў, калі ў сям’і ўжо маюцца ва ўласнасці долі гэтых жылых памяшканняў. Дазваляецца таксама датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу на пагашэнне крэдытаў, выдадзеных на падставе дагавораў аб рэфінансаванні крэдытаў на ўзвядзенне, рэканструкцыю, набыццё жылых памяшканняў, долі (доляў) у праве ўласнасці на іх.

Ва ўказе ўпершыню зама-цоўваюцца правы дзяцей (у тым ліку пры разводзе бацькоў) на жылыя памяшканні, пабудаваныя або набытыя з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу.

Устанаўліваецца магчымасць аплаты навучання за наступны навучальны год пры накіраванні сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі (у цяперашні час – за бягучы і  папярэдні год). Пашыраецца пералік сродкаў, прызначаных для сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, якія можна набыць з выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу.

Акрамя таго, дакументам прадастаўляецца права на прызначэнне сямейнага капіталу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, пры набыцці імі грамадзянства не пазней за адзін год з дня нара-джэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга і наступных дзяцей.

Указ прыняты ў мэтах паляпшэння ўмоў жыццядзейнасці шматдзетных сем’яў і іх доўгатэрміновай дзяржаўнай падтрымкі.

Як паведамлялася, у сакавіку гэтага года падчас размовы з актывам Беларускага саюза жанчын Аляксандр Лукашэнка заявіў аб намеры падоўжыць праграму сямейнага капіталу. Прэзідэнт адзначыў, што на момант пачатку рэалізацыі гэтай праграмы у Беларусі было каля 63 тысяч шматдзетных сем’яў, а цяпер іх колькасць перавышае 120 тысяч.

“Мяркуйце самі. Мы вырашаем найважнейшае пытанне. Няма больш важнага пытання, чым прыбаўленне, прырост нашага насельніцтва. У нас з гэтым праблемы. Я часта гавару: 15 мільёнаў, а то і 20 мільёнаў наша Беларусь з нашымі працавітымі людзьмі і рэсурсамі змагла б накарміць, улічваючы геапалітычнае наша становішча, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Я з задавальненнем прыму рашэнне аб падаўжэнні гэтага сямейнага капіталу. Адзінае – каб гэтыя грошы траплялі каму трэба”.

Галіна КАЗАК. Фота БелТА.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о