У сферы энергетыкі Венгрыі адбылася сапраўды знакавая падзея – урачыстая цырымонія залівання першага бетону ў падмурак новага энергаблока атамнай электрастанцыі “Пакш-2”.
Падзея, якая мае велізарнае значэнне для энергетычнай бяспекі і развіцця Венгрыі, стала яркім сведчаннем паглыблення стратэгічнага партнёрства паміж Венгрыяй і Расійскай Федэрацыяй, а таксама пацвярджэннем цесных сувязей паміж Будапештам і Мінскам.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Венгрыяй устаноўлены 12 лютага 1992 года.

Па запрашэнні Будапешта ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у краіне. Яго прысутнасць на такім важным этапе рэалізацыі праекта падкрэслівае не толькі дыпламатычную падтрымку, але і непасрэдную ўцягнутасць Беларусі, сумесна з расійскімі партнёрамі ў гэты маштабны энергетычны праект.
Відавочна, што супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Будапештам выходзіць далёка за рамкі фармальнай дыпламатычнай падтрымкі. Яно набывае рэальныя формы, закранаючы ключавыя сферы эканамічнага і тэхналагічнага развіцця.
Маючы за плячыма ўнікальны вопыт будаўніцтва і паспяховага ўводу ў эксплуатацыю Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, беларускія інжынеры і рабочыя сёння ўносяць свой непасрэдны ўклад у рэалізацыю венгерскага праекта. Іх веды, навыкі і адказны падыход да працы высока цэняцца на новай будаўнічай пляцоўцы. Гэта сведчанне сталасці нашай айчыннай інжынернай школы, яе здольнасці да інавацый і эфектыўнага супрацоўніцтва, што, несумненна, адкрывае новыя гарызонты для далейшага развіцця і ўмацавання пазіцый Беларусі на сусветнай арэне.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о