Незабыўныя ўражанні і карысны досвед

0
341

У Петрыкаўскім раёне працаваў абласны аздараўленчы экалагічны лагер “Даследчык” ад Гомельскага абласнога цэнтра турызму і экалогіі.

Незабыўныя ўражанні і карысны досвед

20 юных даследчыкаў са Жлобінскага, Петрыкаўскага, Светлагорскага, Калінкавіцкага раёнаў аб’ядналіся на тэрыторыі Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Пціч”, каб бліжэй пазнаёміцца з прыродай роднай зямлі, а таксама адкрыць для сябе таямніцы раслін, насякомых і водных насельнікаў.
Як расказала настаўнік біялогіі і хіміі Ганна Фралова, установа сярэдняй школы № 2 мае статус “Зялёнай школы” і яе вучні не аднойчы перамагалі на экалагічных конкурсах розных узроўняў. Што да гэтага года, ён быў асабліва ўдалым. Магчыма, гэтыя фактары і з’явіліся вызначальнымі, каб дзеці патрапілі ў такі прэстыжны лагер.
“З 19 па 27 чэрвеня праходзіў палатачны лагер. Дзецям трэба было вывучыць вадаём прылеглай тэрыторыі, акрамя гэтага для вучэнняў была арганізавана забаўляльная праграма, якая складалася з цікавых заданняў, конкурсаў, гульняў і адпачынку на прыродзе. У нейкай ступені лагер вельмі падобны да турыстычных злётаў, якія калісьці праводзіліся ў Петрыкаўскім раёне”, – распавяла Ганна Мікалаеўна.
Уражаннямі ад адпачынку падзялілася Праскоўя Пасечнік, якая сёлета скончыла 10 класаў: “Кожны дзень у лагеры быў не падобны не папярэдні, мы даведваліся пра нешта новае, даследавалі нашу рэчку Пціч, ставілі пасткі для насякомых, а па вечарах збіраліся разам з вучнямі і настаўнікам ля вогнішча. Мы атрымалі дыплом за ўдзел у экалагічным квізе, у інтэлектуальнай гульні “Эка-эрудыт”, у турніры “Эка-брэйн-шоу”, у фларыстычным конкурсе “Фларыст-студыя”. А ў канцы лагернай змены каманда нашай школы абараніла даследчую працу на даволі актуальную тэму якасці вады ў рэчцы. Варта адзначыць, што рака Пціч сапраўды чыстая, мае ІІ клас чысціні. Увогуле, раю ўсім падлеткам, хто яшчэ не пабываў у такім лагеры, абавязкова запісацца ў наступным годзе. У памяці застануцца незабыўныя ўражанні і карысны досвед”.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о