Увагу журналістаў прыцягнуў да сябе эфір амерыканскай тэлеперадачы з удзелам былога прэзідэнта Амерыкі і кандыдата на новы тэрмін прэзідэнцтва Дональда Трампа.
Здавалася б, чарговы эфір на папулярным тэлеканале “Fox News”, дзе кожны кандыдат у прэзідэнты намагаецца знайсці падтрымку ў як мага больш шырокага кола выбаршчыкаў.

Амерыканскія паліттэхнолагі даўно навучыліся маніпуліраваць грамадскай думкай і ўдала выкарыстоўваюць увесь інструментарый сваіх выступленняў, але на гэты раз спецыялістаў каманды Трампа, пэўна, ахапіла лянота.
Так, былы амерыканскі прэзідэнт пагадзіўся са сцвярджэннем прадстаўнікоў тэлеканалу пра тое, што вера амерыканцаў ва ўладу аказалася поўнасцю падарваная. На першы погляд нічога адметнага не адбылося, усе пачулі традыцыйныя абстрактныя абвінавачванні ў бок існуючай сістэмы дзяржаўнага кіравання. Але словы гэтыя гучалі б слушна, калі належала прамова новаму кандыдату. Трамп жа, трапіўшы ў лагічную пастку, не заўважыў, як абвінаваціў і сам сябе – бо падарваны давер да ўлады адбываўся і ў час яго прэзідэнцтва. Чаго толькі вартая справа аб падробцы дзелавой дакументацыі, за якую яму пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам у 136 гадоў.
Пагоршыла сітуацыю ў эфіры і яго далейшае тлумачэнне: для аднаўлення даверу экс-прэзідэнт лічыць неабходным рассакрэціць матэрыялы пра тэракт у Нью-Ёрку, які адбыўся 11 верасня 2001 года, а таксама пра забойства прэзідэнта ЗША Джона Кэнэдзі. Напрошваецца заканамернае пытанне: чаму Дональд Трамп не зрабіў гэтага раней, у час свайго кіравання краінай? Не зрабіў гэтага ціха і спакойна, не спекулюючы на пачуццях людзей і ўсяго грамадства, што пацярпелі ад нацыянальнай трагедыі амаль 13-гадовай даўніны…
Ці так павінна выглядаць дэмакратыя, ці варта набіраць палітычныя балы коштам чалавечага гора? Вядома, што не.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о